

З 23 мая па 1 чэрвеня праходзіць дэкада кібербяспекі «КиберДети»

Паводле статыстыкі, у студзені-красавіку 2023 г.на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 622 кіберзлачынствы. Большасць зарэгістраваных злачынстваў складаюць крадзяжы шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, прычым 88,2% з іх здзейснена без прамога доступу да тэрмінальных прылад з выкарыстаннем методык «вішынга» і «фішынгу», што стварае аб’ектыўныя праблемы па ўстанаўленні асоб, якія іх учынілі. З 62 злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем тэрмінальных прылад, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (т. зв. «бытавых»), на бягучы момант раскрыта 88,7%
