
Наша таленавітая і яркая вучаніца, Сімаковіч Сафія прыняла ўдзел у інтэрнэт-конкурсе юных талентаў «Яркія зорачкі». Конкурс арганізаваны Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сафія заваявала дыплом лаўрэата 2 ступені. Настаўнік Канстанцінава Марына Валянцінаўна, канцэртмайстар Емяльянчык Людміла Васільеўна.
2 чэрвеня ў Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання і гала-канцэрт лаўрэатаў. Ад усёй душы віншуем з дастойным вынікам!
